Кніга вядомай даследчыцы Фрыды Гурэвіч прысвечана гісторыі аднаго з найбольш старажытных і вядомых гарадоў Беларусі. Кніга – вынік археалагічных даследаванняў, якія вяліся больш за чвэрць стагоддзя. Манаграфія адкрывае малавядомыя старонкі гісторыі Наваградка. Кожная выснова, кожная падзея пацверджаны археалагічнымі знаходкамі і крапатлівай даследчыцкай працай. У кнізе асобнымі раздзеламі разглядаюцца пачаткі існавання горада, заняткі яго жыхароў – гандаль, рамяство, сельская гаспадарка і...