ПАЎЛАВА Вольга Міхайлаўна Нарадзілася ў сялянскай сям'і ў 1954 годзе ў вёсцы Стары Дрыбін былога Горацкага раёна. Друкавацца на старонках раённай і рэспубліканскай ("Зорька") газет пачала з пятага класа. Пісаць прозу, вершы — яшчэ раней. Скончыла факультэт журналістыкі Ленінградскага дзяржуніверсітэта. Працавала ў раённых газетах Горак, Талачына, Шклова. Цяпер — рэдактар раённага радыёвяшчання ў г.п. Круглае Магілёўскай вобласці. У творчасці Вольгі Паўлавай пераважае тэма сацыяльнай...