Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Полымя». Аўтар кніг паэзіі: «Лес дзённага асвятлення» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла», (1995), драматычнай містэрыі «На Каляды » (1996) і двух песенных...
Паэта Эдуарда Акуліна добра ведаюць у маладзежных аудыторыях як барда, аутара шматлікіх песень і балад. У зборніку «Крыло анела» чытач знойдзе вершы для сур'ёзнага, удумлівага чытання. Паэзія Э. Акуліна - рамантычная, шчырая, поўная эмацыянальнай чысціні.
“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку, што, дарэчы, аўтар дасканала выкарыстоўвае. У Зборніку...