Аўгіння Кавалюк — аўтар, вядомы беларускаму чытачу сваімі паэтычнымі зборнікамі «Белае дзіва», «Маўклівыя скарбы», «Кропля бурштыну», «Імгненняў след». Пісала Аўгіння Кавалюк вершы і дзяўчынкай, і студэнткай Гродзенскага педагагічнага інстытута, і падчас доўгай настаўніцкай працы ў Рызе, а з 1987 года ў Ленінградзе. Выкладала Аўгіння Кавалюк паэтычнае майстэрства ў літаратурнай студыі падлеткаў у Ленінградзе (С.-Пецярбургу), падрыхтавала выдадзеныя там тры зборнікі паэзіі сваіх выхаванцаў. А....