Рукапіс рамана праляжаў у аўтара дваццаць гадоў. Дзеянне яго адбываецца на рубяжы 50 — 60-х гадоў, калі культ асобы Сталіна быў развянчаны, але не да канца, калі гаварыць праўду станавілася ўсё цяжэй і цяжэй. Галоўны герой твора Драгун — выдавецкі рэдактар, які сам спрабуе пісаць прозу, але гэта яму не заўсёды ўдаецца. Расчараваны ў жыцці, ён рашаецца на крайні ўчынак...