Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім. Аўтар паэтычных зборнікаў: Ускраек тысячагоддзя (Мінск 1996); Верасы Дараганава (Мінск 2000); Чацвёртая стража (Беласток 2004); Бурштынавы яблык (Беласток 2010). У перакладзе на польскую мову...