У кнізе прадстаўлены апавяданні аўтара розных гадоў. Цэнтральным творам з'яўляецца новая аповесць «Албанскае танга», якая апавядае пра разрыў савецка-албанскіх адносін. У аповесці прысутнічаюць дзве сюжэтныя лініі, адна – непасрэдны канфлікт Хрушчова і Энвера Ходжа і гісторыя кахання албанскага студэнта і беларускай дзяўчыны.
Зборнік складаюць 13 апавяданняў, большасць якіх публікавалася ў перыядычным друку. Апісаныя ў іх падзеі разгортваюцца ў недалёкім савецкім мінулым, перабудовачнай парой і ў наш час.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку
У новую кнігу сучаснага беларускага празаіка Вінцэся Мудрова ўвайшлі навелы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў.
Сярод іх выдзяляецца навела «Албанскае танга», якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін паўстагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі – непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Ходжа, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта.