Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў – Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая вымалёўваецца на іх фоне.
Кнiга вершаў. Складаецца кніга з трох частак, ці трох зайцоў. Сацыяльныя і рамантычныя элементы сплятаюцца ў вершах утвараючы адзінае цэлае – паэзію поўную музычных рытмаў і яркіх вобразаў.
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў апошняга караля Рэчы Паспалітай – Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў гарадзенскай рэзідэнцыі кароль у таямніцы ад расейскіх улад схаваў артэфакт, змясціўшы ў яго пасланне для нашчадкаў. Запіска Станіслава Аўгуста ўтрымлівае загадку, разгадаць якую разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам бярэцца Мечыслаў. Маладым людзям удаецца высветліць, што манарх быў чальцом загадкавай...
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону ў Гароднi кароль схаваў артэфакт, змясціўшы туды пасланне. Запіска ўтрымлівае загадку, разгадаць якую, разам са сваімі сябрамі Вікай і Уладзімірам, спрабуе Мечыслаў. Iм удаецца высветліць, што манарх быў чальцом арганізацыі масонаў, але ў гэты час у расследаванне пачынаюць умешвацца незнаёмцы… Кніга заснавана на рэальных гістарычных фактах.