Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя прадстаўнікі традыцыйнай беларускай фауны. Падзеі адбываюцца ў...
Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаўнасць»...