Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка.
У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых, або тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па іншаму, літаратура і...