Філолаг, выкладчык, перакладчык, рок-музыкант... Уладзь Лянкевіч нарэшце парадаваў сваіх прыхільнікаў кнігай вершаў "70% вады". Зборнік выйшаў у серыі "Пункт адліку" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад сёння набыць яе можна ў мінскай кнігарні "Логвінаў". Як лаканічна пазначана ў анатацыі, кніга "ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без". Уладзь Лянкевіч, несумненна, адзін з самых перспектыўных аўтараў свайго пакалення, які адначасна працуе ў некалькіх...