У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік...
Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё? Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай...
Назву кнізе даў раман у трох мэмуарах пра таямнічыя менскія падзеі сярэдзіны ХІХ ст., улюбёнца тагачасных дамаў спадара Вайніслава Баўта і яго зьнікненьне. Любоўна-дэтэктыўная гісторыя пададзена ў выглядзе суб'ектыўных успамінаў трох жанчын, і адпаведна ня мае агульнай разьвязкі. Сакавітая мова і постмадэрнісцкія пасткі надаюць твору асаблівую пікантнасьць. Апроч таго ў зборнік увайшло пяць апавяданьняў: «Паляваньне на пачварнага парсюка» (жорсткая пародыя на сярэднявечны рыцарскі раман,...
Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы – ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае...