Усе прадстаўленыя тут казкі ўзятыя з чацвёртага тома «Беларускага зборніка» Еўдакіма Раманава (Віцебск, 1891). Тэксты пададзеныя ў тым жа правапісе – ці, слушней будзе сказаць, у тых жа правапісах, – што ў арыгінальным выданні. Назвы іх, у Раманава часам дадзеныя па-руску, я ў кожным выпадку пагадніў з моваю і правапісам саміх казак. Пазнакі адносна месца і абставінаў запісу пакінутыя без зменаў. Шостая казка і дзевятая абедзьве называюцца ў Раманава «Мяртвец і малец». Я ўдакладніў назву шостай,...