Андрусь Макатоўша – унікальны аўтар, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбыўся ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант Макатоўша апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі. Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур, які адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці...