У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча. Раман «Сад Замкненых Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак – аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора, абмежаванне ў жаданнях і дзеяннях; у другой частцы – дыяметральна супрацьлеглае – асоба і бязмежжа, неабмежаванасць у жаданнях...