Гэтая кніга – пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш – пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да...
Раман “Сімъ побѣдиши” – пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту – тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) – і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, – і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) – і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ – Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта,...