Кніга Маргарыты Прохар «Восень у Вільнюсе» запрашае ў падарожжа ў розныя краіны. Героі аповесцей – людзі са сваёй філасофіяй, іх лёс няпросты, але яны вучацца пераадольваць абставіны, як, напрыклад, Марцін з аповесці «За аблокамі душы», што трапіў у Прагу без сяброў і знаёмых і вучыўся выжываць сам. Амаль дэтэктыўная гісторыя аповесці «Восень у Вільнюсе» прыводзіць гераіню да пераасэнсавання сваіх адносін да людзей. Рамантычная аповесць «Паўночнае лета» расказвае пра незвычайнае каханне, што...