Дэтэктыў на трасянцы? Чаму б і не. Маладая аўтарка, філолаг па адукацыі Каміла Цень нарадзілася не ў Мінску, але менавіта Мінск яна абірае месцам дзеяння сваёй дэбютнай дэтэктыўнай аповесці “Я прыду за табой у аўгусце”. Ускраіна сталіцы, вечар, аўтобуснае кальцо… Звычайная кантралёрка грамадскага транспарту і адданая патрыётка сваёй краіны Зінаіда Юр’еўна правярае “талончыкі”, а знаходзіць труп мужчыны. І хаця міліцыя не бачыць у здарэнні ніякага крыміналу, цікаўная і кемлівая супрацоўніца...