«Завяршыць гештальт» – дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу – як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў...
У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца за раман «Завяршыць гештальт» (2016), увайшлі апавяданні 2011–2017 гг. і аповесць «Чалавек з футаралам». Упершыню на беларускай мове.
У першы зборнік кароткай прозы Макса Шчура ўвайшлі апавяданні, напісаныя ў 2003–2010 гг. У кнізе прадстаўлены шырокі спектр жанраў: побытавая замалёўка і літаратурная энцыклапедыя, фантастычны і эксперыментальны аповед, дэтэктыў і літаратурная пародыя. Як напісала ў паслямове крытык Юнэля Сальнікава, у аповедах «аўтар здзекуецца практычна з усяго… для яго не існуе забароненых тэмаў: сямейныя каштоўнасці, секс, нацыяналізм, творчасць калегаў – усё падпадае пад дэканструкцыю». Бадай, галоўным...