АРА — Амерыканская адміністрацыя дапамогі (American Relief Administration, ARA) — недзяржаўная арганізацыя дапамогі ў зліквідаванні голаду 1919–1923 гадоў.
Жыхары Беларусі выказвалі АРА шматлікія падзякі. Камуністычныя ўлады чынілі перашкоды, замоўчвалі й хлусілі. Некаторыя мясцовыя супрацоўнікі АРА былі ўнесеныя ў чорныя сьпісы, абвінавачаныя ў шпіянажы й рэпрэсаваныя.
Сцэны з жыцьця катаў — вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi. Аляксандар Лукашук (нар. 1955) — адзiн з заснавальнiкаў «Мартыралёгу Беларусi», член Камiсii пры Вярхоўным Савеце Беларусi па правах ахвяраў палiтычных рэпрэсiяў; цяпер супрацоўнiк Радыё Свабода. Аўтар кнiг «Зьдзек» (1989) i «Фiлiстовiч. Вяртаньне нацыяналiста»...