У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі — казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды...