У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага i душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні дзень вачамі памяці, вачамі перажытага народам у гады суровых выпрабаванняў, i таму ён у адказе за будучыню, за мір на зямлі.
Лірычнае пранікненне ў духоўны свет чалавека, яго імкненне да ідэалу, акрэсленаму гістарычным мінулым, стварэннем сучаснага і марай пра будучыню, роздум пра жыццё, пра лёс роднай зямлі, голас у абарону прыроды, гарачы заклік да захавання і памнажэння духоўных скарбаў народа, што створаны на працягу вякоў i ўслаўлены ў яго слове і песні,— усё гэта складае аснову новай паэтычнай кнігі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола рэспублікі Васіля Зуёнка.