Адзін са старэйшых беларускіх паэтаў Мікола Аўрамчык (нар. у 1920 г. на Бабруйшчыне) прайшоў нялёгкі жыццёвы шлях. Ягоны лёс — лёс нашага народа, які перажыў Бог ведае колькі ўлад, рэвалюцый, змен, але застаўся ў душы сваёй сардэчным, шчырым, спагадным, добрым.
Чарговая кніжка паэта прасякнута глыбокай трывогай за лёс роднай зямлі на парозе новага тысячагоддзя.