Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзь часу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя.
Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб’ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні – пад сапраўдным імем аўтара – друкуюцца ўпершыню.