Кузьма Чорны задуму свайго рамана «Млечны Шлях» сфармуляваў як «беларускі чалавек сярод сваіх еўрапейскіх суседзяў у часе Айчыннай вайны». Пісьменнік скончыў гэты твор незадоўга да сваёй смерці, у год вызвалення Беларусі.
Упершыню апублікавана ў газеце «Савецкая Беларусь» 9 траўня 1926 года.
У апавяданні «Хвоі гавораць» (1926) пісьменнік паказвае адносіны людзей да чужой смерці. У дзядзькі Язэпа памёр ад сухотаў сын, у вайну ён быў атручаны газамі. Герой-апавядальнік Мікалай назірае, як змяніліся паводзіны Язэпа ад гэтай страшнай весткі.
Аповесць напісана у той гістарычны момант, калі ўласніцтву ў Савецкім Саюзе быў аб'яўлены «апошні і рашучы бой» і пачаўся наступ на яго натуральнае асяроддзе – сялянскую «дробнабуржуазную стыхію».
Асноўная праблематыка рамана «Пошукі будучыні» непасрэдна выцякае з задумы твора: вытлумачыць, дзе і як знайсці шчаслівую будучыню для шматпакутнага беларускага народа і радзімы. Натуральна, аўтар не дае гатовых рэцэптаў, ён разважае і прапануе чытачу паразважаць разам з ім.
Дзея ў рамане распачынаецца ў час першай сусветнай вайны 1914–1918 гг. і завяршаецца ў час другой сусветнай вайны. Такім чынам, адрэзак часу вызначаны. Зразумела, што за гэты перыяд адбылося шмат эпахальных падзей.
У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.