Успаміны
(сцэнічны начырк)

(Дзея першая і другая адбываецца бы ў кіно-фільмеь аджа можна сказаць, гэты твор да чытаньня)


Дзея Першая


(Летні сонячны дзень, ні хмурынкі на небе. Крыху воддальку віднеяцца пушча, зіхнея лука ракі, і невялікае балотнае возера. Двое, мужчыны, ідуць па ўзьбярэжжу досыць шыракаватай рэчкі, што ўпадае да ракі. У іхных руках рыбалоўчыя снадзівыь ідуць памалу, часта прыпыняюцца: азіраюць рэчку. Іхная гутарка стала чутней.)


Першы: (прыпыніўшыся) Дык во-о што?

Другі: А нічога. Уторвую нічога! Гаворацца пра гэта бадай штодня, бо ведаюся з табой ад маленства… але я старэйшы за цябе, і я з досьведам жыцьця, таму не падкнічавай мяне супроць цябе.

Першы: Жыцьцё? Жыцьцё як слова, і ягоны сэнс я цемлю разам з іншымі людзьмі адным наўцёмам: яно вось, пакуль існую, я жадаю жыць, адчуваць і мець

тое-сёе…

Другі: А прынамсі: што?

Першы: Зусім маленькае… (ён пачанае крэсьліць вудовішчам квадраты на зямлі). Добрага суседа каля маёй сялібы, хоць мая сяліба яшчэ не збудаваная… каб кожны раз, пасьля працы, ведаць: я вяртаюся да роднага кутка, дзе пахне любімай стравай, дзе вадрыць маім целам, дзе бачу рэчы ці партрэты людзей, якія пачалі маё жыцьцё і памаглі мне ў нешчасьці вайной, бо гэтакае было і здаралася… Пра маленькае, што належыць мне, я магу казаць шмат. Я люблю дарыць яго!..

Другі: А я супраць гэтаму!

Першы: (крыху ступаючы ў кірунку рэчкі) Некаторыя людзі ад дастатку і дабрабыту губляюць чуцьцё меры ўласнасьці, але толькі напакуль… Вось чаму торкаешся сваімі думкамі, што напісаў у невялікай кніжцы-успаміных: яны мае, яны належуць мне? Яно маё бяз азірку!

Другі: (крыху крыўдна)…і не аддам іх нікому. Я кроўю абліваў іх!

Першы: Сваю ці зь іншых?

Другі: У збанок не зьліваў ні маю, ні іншых. Кроў ёсьць кроў! Ня твая справа далпасіць мне!

Першы: Я заўважыў, даўно заўважыў, што любіш аглядаць сябе бы пастаўленым відошна на пэдысталь… стаіш на ім, ці можа гнібеш у сваіх мроях-выдумках?

Другі: Судзьдзём хочаш быць?

Першы: Не, падсудным жадаю. Падсудным, што ня любіць адказваць судзьдзям, а асуджваць іхныя пытаньні й наўмеры асудзіць мяне выверчанай законамернасьцяй.

Другі: Лепш да ракі пабарзьдзім, а то месца зоймуць наша… сяньня-ж нядзеля. (ідуць)

Першы: Зноў чую маё, маё.

Другі: Не падцяквай! Я таксама маю права шчасьлівым чуцца, хоць і ў неспадобе свайму: хачу нюхаць свой пот. (моршчыць нос)

Першы: Але! Люблю маё…

Другі: Я разумею цябе, і не ўпісваюся тваім суседам быць…

Першы: …бо старэіш.

Другі: Памыляешся. У старосьці людзі становяцца больш цынічнымі. Нахабна абмацоўваюць утрачанае ў ранейшым жыцьці.

Першы: (пахопна-уцемна) Уваходзіш у газард, як калісьці вайной. Пашануй сябе! Даруй мне, я хацеў сказаць: пашануй іхных.

Другі: Я старэйшы за цябе. Мушу верыць у што паверыў. Таму магу назваць цябе самым брыдкім словам, каб абараніць сябе.

Першы: Абараніць сябе? Вайны больш няма. Жыві ціхатой сваёй душы.

Другі: (крыху адвярнуўшыся) Сваёй душы? Я ніколі не дзяліў яе. Я толькі баяўся і баюся болі майго цела.

Першы: А душа ад цела ня жыве далёка.

Другі: Утопія! Цела не адолея, душа твая надворжя поўна сонца, няма хмараў, а неба захмараная — чакай перамены…

Першы: (урывіста)…але дзень абжяўляецца, прыходзіць!

Другі: Ты пачынаеш навучаць мяне?

Першы: Навука мінула. Спадзяюся жыцьця. Я ня жыў яшчэ, як трэба чалавеку жыць.

Другі: Не разумней, калі ласка! Адчуваюся пакрыўджаным табой, таму дазволю ацаніць цябе, паказаць табе, хто ты… Ты як рэчка гэтая цячэ, імкне зьліцца із ракой…

Першы: (зноў урывіста) А вось ад сяньня я нарывісты чалавек, і гэтага-ж каня- чалавека, наравістага, не запрагнуць больш. Ён хоча цягнуць толькі сваё жыцьцё, і клапаціцца пра дарожоных яму.

Другі: Што тады ад твае мэты астанецца?

Першы: Няхай шкілет.

Другі: Навошта нішчыць сябе?

Першы: Каб іншыя гэтага не рабілі.

Другі: Што з табою сяньня?

Першы: Даўно героям быў. Хачу зноў адчуцца ім.

Другі: (бы насьмешна) Пасьля вайны памеркаваў?.. А ўсё-такі я зрабіў цябе героям… Памятаеш бункер каля мястэчка? Ніколі не забудзеш! Цьвярдзіў, бы цыркун ўзапечку: — Зьнішчыць! Зьнішчыць іх! Што не каштавала нас — зьнішчыць!…

Першы: Карацей гавары. Карацей! Апраметныя ў гутарках і дзеях хутчэйшыя.

Другі: А-а, тады карацей! Падчас вайны з маіх кален кроў цякла таму, што абвярэдзіў паўзучы далей ад куляў. Маё аблічча, здрапаная сухімі тарчакамі пушчы, ведала калі трэба ўцякяць ад сьмерці, наўпярэймай сьцігаванага ваўка…

Першы: Не! Не! Пра мяне кажная даканчвай…

Другі: О-о, праўда! Ты да таго бункера першым падпоўз, бачыў праз бінокаль. Калі зьбіраўся гранату кінуць у празорыц, тваю нагу падстрэлілі. І ты, мо ад страху, папярок празорца зваліўся, кулямёт варожы засланіў.

Першы: Я справіўся кінуць гранаты ў празорцы бункера.

Другі: Мне ўсёдна! Бяз геройства ты мог забітым зваліцца на кулямёт…

Першы: Мы сяньня рыбы не наловім і перамовы: хто быў, і ня быў мець, тое што мае, няскончым… А прызнацца: я жадаў ад цябе пачуць. Даўно пачуць!..

Другі: А што?.. Мне ўсёдна, славячы цябе, і сам прыславіўся.

Першы: Шкадую, не казаў раней пра гэта.

Другі: Будзе мір! Шаную тваю гордасьць людзкую, а ты шануй мяне?

Першы: Не жадаю!

Другі: Дзеля-вошта ўсё?

Першы: Пра ненавісьць да цябе ня думай. Адно хачу сказаць, нарэшці, пакінь наўмер: — Я інструктар твайму розаму… Надойчы ты адважыўся сказаць: Як блага гралі ўсе ў аркестры самадзейным пад тваім кіраўніцтвам.

Другі: Няўжо я гаварыў пра музыкаў?

Першы: (квяліва) Але першую нагароду прысудзілі за тое, што некалісьці героям вайны быў… Так?

Другі: (кідае рыбныя снадзівы на зямлю) Штосьці здарылася з табой… ну, больш сьвятарна: з тваёй душой!


Дзея Другая


(Шырокі затон ракі. Неба чыста-азяровае. Крыявід высутупае на небакрай аж за зялёнай сьцяжы пушчыь усьцяжная сенажаць ад ракі)


Другі: Паставім жыўцоў на шчупакоў, ды пад куст, у сьцень.

Першы: Я хачу на сонцы быць.

Другі: Зы мной не выпеш?

Першы: Не.

Другі: Тады з сабою падзялюся.

Першы: Із сабой дзяліўся ты…

Другі: Пакінь пра гэта думаць. Радзьвей думай, ад каго залежым. Не забывайся: мы залежныя ад улады.

Першы: Навошта прызнаешся?

Другі: Пра гэта думаў.

Першы: Няма прычыны?

Другі: Прычыны ад рэчаў і ад дзеі прыходзяць.

Першы: Не патрабуй салюту маім дзеім і прылукам. Зьявіліся ад таго: я жывы яшчэ.

Другі: Тады адкінь прычыны ад прычынаў.

Першы: Я досьвед маю. Я непакінуты сабе самім.

Другі: Адкінутым будзь у мамэнту асабістае свабоды.

Першы: О не! Я ніколі не палажу галаву маю паміж тваіх ног. (пазірае за вудую) Сваё дзеля свайго жыцьця! Не скажу, ад прыроды злы і барбар. Я люблю падпраўку прыроды. Люблю — і добры, пакуль жывеш.

Другі: Ты сваё у свае асяродкі цягнеш… Не разхінай жыцьця карэньні — яны самі знойдуць прыць для існаваньня… Вуду цягні — нешта падчапілася.

Першы: (не чапае вудуь ідзе пад куст дзе сядзіць Другі) У маёй дабротнасьці да людзей і жыцьця не сумнівайся.

Другі: Дай мне спакой. Прашу! Выпі са мной. Сяньня мой дзень, як ня глядзі: дзень народжаньня надараўся.

Першы: Потым?

Другі: А-а потым? (азірае Першага) Дзеля чаго гутарка пра дабротнасьць? Ты-ж мяне раніш і сябе самога.

Першы: (больш падступна) Мо ад таго такі прыгожы дзень, мо ад таго шукаем тых, што бяз часу пайшлі ў руку сьмерці.

Другі: О неспадзеўны дзень! (у посе да неба) Ён адчуваецца сьвятым, і ў веры сьвятой, мінулай вайны, сам дзеля сьвятасьці гэтай, нішчыў людзей і дабро іхнае. (пазірае на Першага). І вось цяпер ты гэрой-гарой! Задавольваўся дзеля свайго геройства помстай і сьмерцяй.

Першы: Усё сказана сяньня, ці можа больш скажыш? А калі так, дык на сваю карысьць, на сваё апраўданьне. (прысядае каля Другогаь глядзіць на вудовішча — прыгінаецца…) Вось скажы, чаму ты растрэліў тую бабульку?

Другі: (упэўнена) Вайсковым плянам перашкаджала. Разам з намі старэча адступаць ня магла.

Першы: Памятаеш, што яна казала? Усё ахвяравала вам: сыноў дваіх і усе спажыткі із сьвіранаь я хачу бачыць іх пасьля вайны жывымі, хачу зноў крануцца іх. А ты сказаў: — Айчына большая, чым ты і твае сыны!.. Расстрэліць. Карнікі ад яе пра нас даведаюцца… і ты сам растрэліў яе. У маршчакі старэчага лобу стрэліў.

Другі: Чаму-ж тады не заступіўся?

Першы: Шкадую… і можа не шкадую… бязумства творыць цароў.

Другі: (махнуўшы правіцай) Запозьненае шкадаваньне не памагае!.. Ты ў нянавісьці да немцаў, у спадзеве астацца жывым, кропляй розуму асіліваўся як захавацца. Але Айчыну мець — не памылка! (парывіста) Я ўспомню больш. Памятаеш тую шырока-плечую, даўгатварую жанчыну?

Першы: Памятую.

Другі: Дык вось, сэрца-балючы, што любіць адказваць каротка цяпер, і як некалісьці, перад мной із зброяй у руках: — Так ёсьць, камандзер, заданьня выканую!..

Паслухай, шаптаў мне: — тую жанчыну я пагарджаю. (крывіць аблічча) Адважалася дзеля сваёй шкуры застрэліць родная дзіціня, каб яно не плакала ў пушчы і не выдавала нас усіх… А мы-ж сіла былі, мы абараняліся ад ворага і нішчылі яго… Ах, сябёр! Я даўно заўважаў: то не пашаны, ні прывітаньня да мяне ня знойдзіш. Па-твойму, я віна ўсіх пакутаў зямных? (зьменліва) Прызнайся: ты пагарджаеш мяне, ці мо так, да сумленьня клікаеш?

Першы: Да сумленьня? Яно не магчыма.

Другі: Ты як дурань захоўваешся… Што хочыш ад мяне? Каяньня? Разбурэньня, што тварыў я і ты?.. О не! Чалавечае жыцьцё кароткае! пакаленьне наша знойдзе, што трэба разбураць, а што будаваць і тварыць, тварыць. (ідзе да вудыь падчэпленая рыба цягне валасьню ува ўсю шырынь ракіь пакідае, зноў зноў уторквае вудзілішча ў узьбярэжжа). А ўсё-такі, навошта на сьвеце вечная віноўнасьць?

Першы: Бо злачынцы жыцьця ёсьць.

Другі: Ад гэтага прысуду ў мяне аніколькі ўражаньня. (да неба) Сяньняшняе неба поўная толькі сонцам, уразіць мяне. Вітаю наша адвечная сьвяціла! Сяньня ў мяне толькі страх. Страх, што я астаўся жыць. Страх ад мінулых здарэньняў… Можна ня верыць у бога, але чалавеку трэба верыць… Наканаваньне было дурное для мяне. Таму і не паважаю тваё «мець». Я жадаў «мець» ад свайго спрыту-здольнасьці, каб потым «мець» прыносіла мне, дабаўляла, што разам дзялілі у нядолі вайны і змаганьня… Дзе развязка ў прызвольлі?