Драма прысвечана лёсу Васіля Вашчылы і яго бліжэйшых паплечнікаў пасля Крычаўскага паўстання. На падставе архіўных сведчанняў драматург здолеў стварыць пераканаўчы вобраз кіраўніка паўстання, раскрыць яго характар усебакова і поўна.
Канфлікт у драме Бутрамеева — паміж філасофіяй селяніна-працаўніка і сілай руйнавання, якую ўвасабляе сталінская калектывізацыя. Аўдзей, аднаасобнік на хутары, трымаецца спрадвечнага, традыцыйнага ўкладу жыцця. Галоўная крыніца яго дабрабыту — праца: цяжкая, катаржная, але самаахвярная і сумленная. І неадольнае жаданне селяніна мець кавалак уласнай зямлі, гаспадарыць на ёй, мець плён ад працы, быць гаспадаром лёсу. Уладзімір Бутрамееў паказвае прывязанасць Аўдзея да зямлі як абсалютна...