Реклама полностью отключится, после прочтения нескольких страниц!



Баляслаў Прус

Жывы тэлеграф

Пераклад: Янка Брыль

У час вiзiту ў сiрочым прытулку панi графiня заўважыла на калiдоры незвычайную сцэну: чатыры хлопцы вырывалi адзiн у аднаго падзёртую кнiгу, даволi жвава лупцуючыся кулакамi.

- Мне здаецца, дзецi, што вы б'яцеся? - крыкнула спалоханая дама. - За гэта нiводзiн з вас не атрымае пернiчка i да таго яшчэ будзе стаяць на каленях.

- Бо гэта ён, проша панi, забраў у мяне "Рабiнзона"! - апраўдваўся адзiн хлопец.

- Лухта, гэта ён! - запярэчыў другi.

- Бачыш, як ты лжэш! - крыкнуў трэцi. - Гэта ты забраў у мяне "Рабiнзона".

Манашка растлумачыла даме, што, хоць тут i пiльны нагляд, падобныя выпадкi здараюцца даволi часта, бо дзецям хочацца чытаць, а кнiжак у прытулку няма.

У сэрцы графiнi затлела нейкая iскра. Паколькi, аднак, паню стамляла думанне, яна пастаралася забыцца пра гэта. Толькi ў салоне пана саветнiка, дзе прынята было гаварыць пра рэчы набожныя i дабрачынныя, графiня расказала пра выпадак у прытулку i пра тое, як растлумачвала яго манашка.

Саветнiк, слухаючы графiню, таксама пранiкся незвычайным пачуццём i, як быстрэйшы ў думаннi, вырашыў, што трэба было б паслаць сiротам кнiжак. Прыгадаў нават, што ў шафе цi ў скрынi тлее ў яго мноства друкаванага слова, якое ён купляў калiсьцi сваiм дзецям... Аднак пан саветнiк быў зацяжкi, каб корпацца ў нейкай старызне.

Увечары саветнiк быў у пана З., усё жыццё якога праходзiла ў аддаваннi дробных паслуг чалавецтву, асаблiва яго нiжэйшым пластам. Хочучы зрабiць прыемнасць пану З., саветнiк расказаў яму, што графiня ўбачыла ў прытулку i пачула там ад манашкi, дадаўшы са свайго боку, што варта было б пастарацца пра кнiгi для сiрот.

Читать книгу онлайн Жывы тэлеграф (на белорусском языке) - автор Болеслав Прус или скачать бесплатно и без регистрации в формате fb2. Книга написана в году, в жанре Классическая проза. Читаемые, полные версии книг, без сокращений - на сайте Knigism.online.