Реклама полностью отключится, после прочтения нескольких страниц!



Вісарыён Крысько

Жыў на свеце дзед Васіль

ДВА АЎТАРЫ — АДНА ТЭМА

(Замест уступу) 


Хто можа расказаць пра чалавека лепей за блізкіх яму людзей! Бацька — пра сына, як Адам Ягоравіч пра Максіма Багдановіча, дачка — пра бацьку, як Валянціна пра Аркадзя Куляшова, сын — пра бацьку, як Адам Глобус пра Вячаслава Адамчыка...

Менавіта таму я гады тры назад пры сустрэчы прапанаваў Вісарыёну Крысько напісаць успаміны пра яго бацьку — Васіля Вітку.

Нашае знаёмства з Вісарыёнам Цімафеевічам пачалося больш за пяць гадоў таму, калі я ў жабінкаўскай раённай газеце „Сельская праўда” надрукаваў эсэ пра яго бацьку.

Вісарыён Крысько, доктар па прафесіі, сумняваўся ў сваіх пісьменніцкіх здольнасцях, але мне ўдалося пераканаць яго напісаць успаміны. І, як выявілася, нездарма...

Летась, калі быў у Мінску, зайшоў да Крыськоў. Вісарыён Цімафеевіч прыняў мяне надзвычай гасцінна, ветліва і паказаў свае ўспаміны. Напісанае спадабалася з першых старонак. Імпанавалі ўменне аўтара заўважыць нешта такое, што іншыя, можа, і не ўбачылі б, ледзь прыкметная ўсмешка, добры гумар (ці не віткаўскія?) ды цудоўнае валоданне роднай мовай. У кожным радку апісваўся нейкі факт з бацькавага жыцця.

Трымаючы ў руках такое багацце, я зразумеў, што артыкул, якім я першапачаткова хацеў адзначыць 95-годдзе Віткі, занадта мала: трэба было рабіць кнігу.

Так нарадзілася задума сумеснай кнігі ўспамінаў. Першая частка яе — „Ядлоўцавы посах” — напісана Вісарыёнам Крысько, а другая — „Магія слова” — мною.

Спачатку я хацеў даць кнізе імя „Урокі Вялікага Мудраца”, як называлася эсэ ў „Сельскай праўдзе”, але мой сааўтар палічыў назву занадта пампезнай і прапанаваў сваю — „Арэшына”, патлумачыўшы гэта так: „Бацька вельмі любіў арэшыну за тое, што яна зацвітае першай, калі яшчэ ляжыць снег...

— Зацвіла арэшына! — казаў ён. — Гэта для мяне як асабістае свята...”

І Вісарыён Цімафеевіч прывёў чатырохрадкоўе з верша Віткі „Арэшына”, напісанага сорак пяць гадоў таму, у тую вясну, калі Гагарын да зор паляцеў:

Вясной усцешана 
Сярод вербаў ніцых 
Зіхаціць арэшына 
У завушніцах.

Тады я прапанаваў яшчэ адзін варыянт назвы: „Арэшына ў завушніцах”.

Аднак ні адзін, ні другі варыянты нечым не задавальнялі нас абодвух. Давялося спыніцца на новай назве — „Жыў на свеце дзед Васіль”, якая зноў жа была пазычана з віткаўскага верша.

Таму сёння, дарагі чытач, ты трымаеш у руках кнігу ўспамінаў, напісаную двума аўтарамі, якія любілі Цімоха Васільевіча.

Расціслаў БЕНЗЯРУК

Частка першая 
ЯДЛОЎЦАВЫ ПОСАХ


Еўлгчы

Еўлічы - вялікая вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці, дзе 16 мая 1911 года нарадэіўся Васіль Вітка (Цімох Ва-сільевіч Крысько), мой бацька.

Паселішча складалася 3 чатырох вуліц-пасёлкаў - з трох паралельных і адной бакавой. Бабка Марыя Міхайлаўна Крысько жыла з цёткай Тасяй і яе сям'ёй у першым пасёлку.

Аднойчы бацька павёў нас на месца свайго нараджэння - у закінутыя Старыя Еўлічы, што знаходзіліся ў некалькіх кіламетрах ад Новых.

Стары еўліцкі вятрак стагнаў пад ветрам. Я, эабіўшыся ў куточак, гадзінамі сачыў, як круціліся жорны і цёк струменьчык мукі. Белы ад пылу стары Берасневіч соваўся, як вядзь-мак. Асаблівы Знак ягонага даверу да нас, хлап-чукоў, - даць паставіць крылы млына на вецер.

На другім баку пасёлка, насупраць старога ветрака, была адэіная ў Еўлічах крынічка і невялічкая сажалка, зарослая аерам і асакой. Малы памер (з невялікі пакойчык), глей і багністае дно не палохалі дзецей, якія асцярожна, стараючыся не скаламуціць ваду, купаліся тут.

На сажалку прыляталі качкі і кулікі, было шмат іншай жыўнасці. Непадалёк па поплаве паважна хадзілі буслы. Ні млына, ні сажалкі цяпер няма, а крынічку разбурылі меліяратары. Засталася толькі куча бруду.

Кожны наш прыеэд у Еўлічы суправаджаўся пэўным рытуалам: бабка выстаўляла на стол два эбанкі сырадою, і мы з бацькам іх урачыста выпівалі (мама з Наталкай сырадою не любілі).

Неўзабаве на стале э'яўляліся вялізная міса з халодным кіслым малаком і смяшанаю, бульба, яечня з салам, цыбуля з каўбасою, пальцам пханаю, бліны-таркаванцы, віно ці гарэлка. Прыходзілі госці, пачыналася размова...


Гэта - роднае!..

Бацька, мабыць, перарабіў вядомае выслоўе: "Мы ўсе выйшлі 3 "Шынелі" Гогаля" на свой капыл:

— Усе Віткі з адной світкі.

Ён па-сапраўднаму быў улюбёны ў родную зямлю, у родную Беларусь і не скрываў гэтага. Мы не аднойчы чулі ад яго:

- Мае Еўлічы, мая Случчына, мой Гомель, мая Беларусь - гэта маё роднае...

Пара і нам зазірнуць у глыб вякоў, звярнуў-шыся да каранёў роду.


Пачатак радаслоўя

Я з гонарам магу лічыць сябе інтэлігентам у пятым пакаленні, праўда... неафіцыйна. Бацька не хлусіў, калі пісаў у сваіх "Тытулах", што першы

Пачаў мой прадзед рыжы
I ледзьве-ледзьве ў воласці
Накрэмзаў першы крыжык,
А з таго дня ён "пісарам"
Вярнуўся ўжо дадому...

Ад ягонай мянушкі пайшлі прозвішчы нашых родзічаў - "Пісаравы", "Пісарчукі" - як вяс-ковыя, так і сапраўдныя.

А дзед, што "ліха матары"
Казаў за кожным словам,
Палаў у "губернатары ",
Бо лаяў адмыслова...

Мой дзед, Васіль Максімавіч, быў ужо першым вясковым грамацеем - "некалі аж тры зімы хадэіў у воласць у школу", збіраў і выменьваў кнігі, дзе мог. Кожны дэень чытаў уголас для сям'і, сяброў, суседзяў многа год запар. Амаль усё жыццё чытаў па-майстэрску, артыстычна. Цімашок, "стуліўшыся на палку пад старым кажухом", слухаў беларускую, рускую і польскую класіку. Шмат гадоў пазней успамінаў: "Маю ж асаблівую пашану да бацькі выклікала тое, што ў нашай хаце, колькі я памятаю, ніколі не зводэіліся кнігі... I калі надаралася вольная часіна, у хаце... усю ноч міргала газоўка. Пры яе сляпым святле бацька чытаў уголас. Ахвотнікі паслухаць знаходзіліся. Часта да позніх пеўняў вокам не мог Звесці і я, хоць бацька думаў, што я сплю..."

Дэед далучыў да вялікай культуры мноства людзей, і, калі пачалі ўтварацца калектыўныя гаспадаркі, гэтыя людзі абралі яго старшынёю калгаса за мудрасць і адукаванасць. Мой дзядуля ўмеў усё: "падбіваў і латаў просты і грубы абутак людзей... Рабіў ткацкія варштаты. Змайстраваў такарны станок і выточваў верацёны. Ну, а пра шавецтва і гаварыць не прыходзілася. . . Ён шыў не адны ялавыя, а і самыя шчыгульныя хромавыя боты. І яшчэ адна спецыяльнасць была ў яго, патрэбная людзям: ён лячыў хворых. І хоць запас яго медыцынскіх ведаў абмяжоўваўся адной-адзінай кнігай, прынесенай з вайны, "Пособие для военных фельдшеров", ён, як прызнавалі многія, ведаў, што да чаго і нават мог лацінскімі літарамі напісаць рэцэпт". Такім чынам, я быў ужо другім медыкам у нашым радаводзе.



БАБКА МАРЫЯ

Маю маленькую бабульку без спрэчак слухаліся ўсе: і Васіль Максімавіч, і іх дзеці, і дзеці іх дэяцей. У першыя галодныя пасляваенныя гады на галовы бабкі і цёткі Тасі (малодшай бацькавай сястры) штогод улетку звальваўся цэлы дзіцячы кагал.

Бацька прывозіў мяне з Наталкай, цётка Тоня -сваіх Лёньку, Налечку, Ларыску і Толіка, у Цёткі Тасі падрастаў Васілёк. І ўся гэтая кодла патрабавала ежы і пітва, усіх трэба было трымаць у яжовых рукавіцах. Нездарма гаворыцца, што пасляваенных дзетак уратавалі бабулькі і козы. Бабка ніколі не кранула нас і пальцам, сварылася рэдка.

Аднойчы, калі мы з Лёнькам зваліліся э жарабца дзядзькі Мішы (ён быў ветэрынарам) , бабуля аблаяла нас "пашахонцамі" і "нячысці-Камі". у другі раз, калі час з Лёнькам выгнаў калгаснага саду пажылы вартаўнік дзядзька Мікіта, я паскардзіўся бабцы на яго:

- Бабушка, этот мальчик Никита обещал, что влепит нам соли, если мы попадемся еще раз!

Мая стрыманая бабка зарагатала, і гэтага "мальчика Никиту" ў нашай сям'і ўспаміналі яшчэ доўга.

У адрозненне ад свайго мужа, грамацея і бязбожніка, Марыя Міхайлаўна была глыбока веруючым чалавекам. У хаце заўсёды віселі абразы і адзначаліся царкоўныя святы. Усе дзеці ў іх сям'і  былі ахрышчаныя — Васіль Максімавіч не пярэчыў.

Читать книгу онлайн Жыў на свеце дзед Васіль - автор Расціслаў Бензярук, Вісарыён Крысько или скачать бесплатно и без регистрации в формате fb2. Книга написана в 2006 году, в жанре Биографии и Мемуары. Читаемые, полные версии книг, без сокращений - на сайте Knigism.online.