МАНІХВЭСТ (В.Ж.)
КУШЭТКА-ГРЫЛЬ
"На правадох электрык павіс..." (В.Ж.)
ШАХЦЁРАМ (В.Ж.)
"Няма вушэй у птушак..." (В.Б.)
ЛАГОДНЫ ТРАВЕНЬ (В.Б.)
"Феі, эльфы і русалкі..." (В.Б.)
"На чырвонае святло..." (В.Ж.)
ПРЫГАЖУНЯ ЙШЛА ЎМІРАЦЬ (В.Б.)
"Я працягнуў руку дапамогі..." (В.Ж.)
"Трамвай спыніўся на павароце..." (В.Б.)
"Бэзавыя джунглі..." (В.Б.)
ЦЯЖКІ ВЫПАДАК (В.Ж.)
ТРЫЯЛЕТ (В.Б.)
"Выйшаў чалвек глухі..." (В.Б.)
"Учора ці пазаўчора..." (В.Ж.)
"Запусьцілі мы ракету..." (В.Ж.)
KIM БЫЦЬ? (В.Б.)
ЛЕТАПІСНАЕ (В.Б.)
"Недастварыўшы перла..." (В.Б.)
КАПІТАН ЖУЕ
ВОЖЫКІ (В.Ж.)
СПРЭЧКА (В.Б.)
"У мяне зачасалася сьпіна..." (В.Ж.)
ПРАЛЯТАЛІ ПТУШКІ (В.Б.)
ЭРДЭЛЬТЭР’ЕР (В.Ж.)
"Сьвет - тэатар. Людзі ў сьвеце..." (В.Б.)
ЧАПЛЕЛАСІ (В.Ж.)
"Маё сэрца стракоча, як швальная машынка..." (В.Б.)
ЧАМУ Я ВЭГЕТАРЫЯНЕЦ (В.Ж.)
ТРЫІЯЛЕТ-БРАХІКАЛЯН (В.Б.)
ТУЮГ БАГЕМНЫ (В.Ж.)
ТУЮГ ЗАСТОЛЬНЫ (В.Ж.)
ТУЮГ ЭКАЛЯГІЧНЫ (В.Ж.)
"Лыжнік сеў за піяніна..." (В.Б.)
"Хаты бяз птахаў..." (В.Ж.)
НА ЛОЖКУ (В.Б.)
КЛЮБ АМАТАРАЎ АДЗІНОТЫ
ЛЮБІ (В.Б.)
ПЛЯГІЯТ (В.Б.)
"Дзеўка купіла вяроўку і мыла..." (В.Б.)
ЭЛЕГІЯ № 1 (В.Б.)
"Яны ад'язджалі па альфабэце..." (В.Б.)
"Мой голас лунае ў прыгожай магільні..." (В.Б.)
"Яна ведала, чым усё скончыцца..." (В.Б.)
"Навошта мне маё жыцьцё бяз Слова..." (В.Б.)
"Калі было мне тры гады..." (В.Ж.)
НА МАСТАЦКАЙ ВЫСТАВЕ (В.Ж.)
"на дне..." (В.Ж.)
"Ёсьць людзі блізкія..." (В.Ж.)
"У цяжкім змаганьні зь лянотай..." (В.Ж.)
"Думаў: зараз прыляціць натхненьне..." (В.Ж.)
"Рэчаіснасьць мне заткнула рот..." (В.Ж.)
АБ МЕСЦЫ ЧАЛАВЕКА Ў СУСЬВЕЦЕ (В.Ж.)
ТРЫ ПЭДАЛІ ДЛЯ ГОНШЧЫКА
"Яна чытала Гумілёва..." (В.Б.)
ЛЕБЯДЗІНАЯ ПЕСЬНЯ РЭАЛІСТА (В.Ж.)
"- Чаму ты прамаўляеш хорам?.." (В.Б.)
НЯ ЎСЁ TOE ЗОЛАТА, ШТО 3 ВОЗУ ЎПАЛА (В.Ж.)
"Я штатная Муза Саюзу пісьменнікаў..." (В.Б.)
"Здаваў ён кроў..." (В.Ж.)
"Скончым тыдзень за тры дні..." (В.Б.)
МІЛА МЫЛА МУЛА (В.Ж.)
БІЁЛЯГАМ-ПРАКТЫКАМ (В.Б.)
"Праводзь сабе пальцам па аблоках..." (В.Б.)
"Я цябе падманю..." (В.Б.)
"Тры танкісты выйшлі з танку..." (В.Б.)
МАНАВЕРШЫ
"Даўно я ня бачыў суседа жывым..." (В.Ж.)
ШЛЯХ ПАЭТА (В.Б.)
"Гніль дадала натхненьня пню..." (В.Ж.)
PERPETUUM MOBILE (В.Б.)
"Жыццё праходзіць, стоячы на месцы..." (В.Ж.)
ЗДРАДА (В.Б.)
"А нехта пол мяняе, як пальчаткі..." (В.Ж.)
АПАТЭОЗ ПУСТЭЧЫ (В.Б.)
"П'яўкі абступілі мяне..." (В.Б.)
"Рэчаіснасьцю тут і ня пахне..." (В.Ж.)
ВЕРШЫ НАШАГА СЯБРА ВАБІЛЯ ФІРХОЛЬДА
"У мяне растуць гады..." (В.Ф.)
МАРЖОВЫ СЬВЕТ (В.Ф.)
"Першы ў сьвеце вершатворца..." (В.Ф.)
"Дзьве нагі ў адну штаніну..." (В.Ф.)
"Могілкі. Цёмна. Крыжы. Камяні..." (В.Ф.)
"Ні цыгарэт, ні наркаты..." (В.Ф.)
"Гэты горад, марудны, як трактар..." (В.Ф.)
"Мне кахаць бы вас, дзяўчаты..." (В.Ф.)
"Расталі ў зімовай лядоўні..." (В.Ф.)
"Чатыры маленькія рыбкі..." (В.Ф.)
Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак - для тых, хто хоча знітаваць свае жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у душы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў.
МАНІХВЭСТ
Мастацтва патрабуе -
ахвяраў не хапае.
Хто возьме, паспрабуе -
з насоў накалупае
такога матэр'ялу,
зь якога лепяць цуды:
антычныя піялы,
гатычныя спаруды?
Тады свабоды сьвята
сьвятлом сагрэе нас.
Мастацтва ўедзе ў хату,
мастацтва дзеля мас-
тацтва дзеля дзіва
злавеснай пекнаты -
мастацкія масівы,
мастацкія масты!
* * *
На правадох электрык павіс.
Тырчыць адвёртка з ілба.
І думаеш, бачачы гэты эскіз:
“Наша жыцьцё - барацьба!”
ШАХЦЁРАМ
Колькі пранікнёных палкіх фраз,
поўных суму, роспачы ды болю
я кажу, калі зьядаю ўраз
лыжку роднай беларускай солі!
***
Няма вушэй у птушак.
Адрэзаць вушы.
Павыдзіраць сабе ўсе зубы,
Завострыць нос і губы,
Разрэзаць рукі ўздоўж па
локаць,
Наторкаць пёраў,
Зрабіцца самай лёгкай.
Я больш ня буду ежу лопаць,
Я буду лётаць.
ЛАГОДНЫ ТРАВЕНЬ
Я зноў хачу, як у дзіцячай пары,
хадзіць па столі нагамі да гары,
дражніць сьмерць, за касу цягаць,
і на самакацеры пацеры па мацеры.
Але са столі вапну зьдзёрлі галубам,
а самакат закатаваўся сам,
і сьмерць, нібы з вады за валасы,
з жыцьця рукамі цягне. Без касы.
* * *
Фейна дочь утонула в росинке.
В. Набоков.
Феі, эльфы і русалкі
топяць нежаданых дзяцей у расе,
бо на гэтай зямлі ўсе так робяць,
і яны - як усе.
* * *
На чырвонае сьвятло
пайшоў
дождж
ПРЫГАЖУНЯ ЙШЛА ЎМІРАЦЬ
Прыгажуня йшла ўміраць
І пыталася ў ката:
Ці будзе мне пасаваць
3 галавою адцятай?
Ці будуць дзяўчаты зайздросьціць
Майму целу ў крывавай сукенцы?
Ці будзе сьляпіць прыгажосьць
Тых, хто там глядзіць у акенцы?
І ёй адказваў кат:
Будзе, будзе ўсё, не турбуйся.
Інакш бы я цябе ўратаваў,
Каханая мая прыгажуня.
* * *
Я працягнуў руку дапамогі,
а мне ў адказ працягнулі ногі.
* * *
Трамвай спыніўся на павароце.
Павыбівала ўсе зубы ў роце.
***
Бэзавыя джунглі,
Дубовыя лугі.
Пяцёра сіганулі,
Зламалі тры нагі.
Тут мурашы-пачвары.
Навошта нам сафары!
ЦЯЖКІ ВЫПАДАК
Аднойчы мне здалося,
што ад мяне нічога не
засталося.
I не было ў каго запытацца:
“А што ж ад мяне павінна
застацца?”
ТРЫЯЛЕТ
Лізэта - цуд у гэтым сьвеце.
А ў тым - ня цуд. А ў тым -
шкілет.
Але навошта нам той сьвет?
Лізэта - цуд у гэтым сьвеце.
Бяжы жхутчэй: цябе
прывеціць
I твой ухваліць трыялет
Лізэта-цуд у гэтым сьвеце,
А ў тым - ня цуд. А ў тым -
шкілет.
***
Выйшаў чалавек глухі
На трамвайныя шляхі.
- Дзінь-дзінь-дзінь! - сказаў
трамвай
I ад вёз глухога ў рай.
***
Учора ці пазаўчора -
ня памятаю ўжо, калі -
мне здаўся халодным мой
горад.
Я ўзяў - і яго спаліў.
У гурбах ягонага попелу
цяпер мне ўтульна й цёпла.
***
Запусьцілі мы ракету.
Быў Сусьвет - няма
Сусьвету...
KIM БЫЦЬ
- Кім ты хочаш бьіць, калі
вырасьцеш? -
Спыталі ў маленькага Толі.
- Я ніколі ня вырасту.
У нас занізкія столі.
ЛЕТАПІСНАЕ
Я чакаю. Мяне папярэдзілі.
Я цалую знутры тваю скронь.
Ты навокал мяне, я ў сярэдзіне.
Я - зьмяя ў тваім чэрапе, конь.
* * *
Недастварыўшы перла,
Жамчужніца памерла.
ВОЖЫКІ
Супынілі вожыкі
рух сваёй хады.
Захацелі вожыкі
вогненнай вады.
Вогненныя вожыкі
выпілі ваду.
І цяпер у вожыкаў
вогненны бадун.
СПРЭЧКА
Закрычаў капітал сусьветны: - Пі-і-і-і!
Прачынайся ды йдзі на працу!
А працоўны народ супакоіў: - Сьпі.
Быў бы сэнс дзеля іх старацца.
Капітал сусьветны сваё: - Працуй!
Гэта твой сьвяты абавязак!
А працоўны народ: - Замаўчы, буржуй,
Досыць нам сацыяльных казак!
Учапіліся ў кудзеры і па скон
Іх дзяруць за сьвятую мэту:
- Абуджэньне душы сусьвету!
- Не, за ейны спакойны сон!
* * *
У мяне зачасалася сьпіна -
на ёй завялася вош.
Я гэта так не пакіну.
Калі ня я, дык хто ж?
Бывае, пасьля куфлю піва
дрэва шукаць ідзеш -
так хочаш зрабіцца шчасьлівым.
Калі ня тут, дык дзе ж?
ПРАЛЯТАЛІ ПТУШКІ
Праляталі птушкі
Над зялёным лугам
Паскідалі птушкі
На зямельку яйкі
На патэльні луга
Бела-залатыя
Смажацца яешні -
Белыя рамонкі.
І
Я кpaў дабро чужых кватэр.
Мяне кусаў эрдэльтэр’ер.
ІІ
На поле выпала раса.
Эрдэльтэр’ер мяне кусаў.
ІІІ
На срэбратканым дыване
эрдэльтэр’ер кусаў мяне.
* * *
Сьвет - тэатар. Людзі ў сьвеце
Хто актор, а хто глядач,
Хто буфетчык у буфеце,
Хто вахцёр, а хто - прабач...
Хто прымае ў гардэробе
Курткі, шапкі, паліто,
Хто цукерачка ў вантробе,
Хто - наогул абы-хто.