Прыгоды маршалаў Глава 2 · стр. 1 / 1
100%
Глава 2 из 2
Прыгоды маршалаў
Прыгоды маршалаў
Віктар Лупасін

Віктар Лупасін


Прыгоды маршалаў

Маршал Жукаў рабiў з пясочку пiражкi. А маршал Конеў на iх наступiў. А маршал Жукаў цюкнуў яго шуфлiкам. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi.


Маршала Жукава спаймаў кантралёр за вуха. А маршал Конеў вырваўся i зьбёг. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык маршал Конеў яго накастыляў.


Маршал Жукаў купiў жуйку i даў палову маршалу Коневу. А маршал Конеў купiў пiсталет i даў пастраляць маршалу Жукаву. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi.


Маршал Жукаў ездзiў на велiку. А маршал Конеў бегаў ззаду. А потым маршал Конеў стамiўся i прысеў адпачыць. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi.


Маршал Жукаў прыйшоў да маршала Конева. А мама маршала Конева сказала, што маршал Конеў захварэў. А маршал Жукаў перадаў маршалу Коневу снiкерс i чарапашак-нiндзя. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык маршал Жукаў яго накастыляў.


Маршал Жукаў i маршал Конеў елi кашу. А каша была нясмачная. А хутка былi мульцiкi. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго не накастылялi.


Маршал Жукаў перайшоў лiнiю Манэргэйма. А маршал Конеў хацеў таксама перайсьцi лiнiю Манэргэйма, але зачапiўся. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, накастыляў маршала Конева i зьбёг ад маршала Жукава. А зато праз тры днi прыехаў маршал Варашылаў, яны пайшлi на лiнiю Манэргэйма, спаймалi гэнэрал-маёра i накастылялi яго аж утрох.

‹ Назад 1 / 1 Дальше ›