Людміла Рублеўская — беларуская пісьменніца, нарадзілася ў 1965 г. у. Мінску. Пасля сканчэння архітэктурна-будаўнічага тэхнікума вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага на аддзяленні паэзіі, скончыла філфак БДУ. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы, драматычных твораў, твораў для дзяцей, а таксама ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства.
Драматычныя творы пісьменніцы друкаваліся ў літаратурных выданнях, ставіліся на сцэнах народных і прафесійных тэатраў. Па драматычнай паэме «Апошняя з Алелькавічаў» зняты аднайменны фільм на Беларускім тэлебачанні (1999 г., рэж. Ул. Луцкі).
П’еса «Янук, рыцар Мятлушкі» напісана ў 1994 г. Пастаўлена на сцэне Акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск, рэж. Ул. Баркоўскі, пад назвай «Прыгоды вандроўнага рыцара»). Прэм’ера адбылася ў траўні 2002 г.
Скачать книгу «Янук, рыцар Мятлушкі» Людмила Ивановна Рублевская
Чтобы оставить свою оценку и/или комментарий, Вам нужно войти под своей учетной записью или зарегистрироваться