Існуе безліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку.
Хоку — трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У ХХ ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу… Папулярнасьць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім сьвеце.
А зборнік з хоку беларускіх паэтаў — невялікі востраў у плыні сучасных нязьменных зьменаў.
Скачать книгу «Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў» Владимир Алексеевич Орлов, Максим Танк, Уладзімір Сцяпан, Уладзімір Сіўчыкаў, Адам Глобус, Максим Климкович, Міраслаў Шайбак, Віктар Шніп, Андрей Антонов
Чтобы оставить свою оценку и/или комментарий, Вам нужно войти под своей учетной записью или зарегистрироваться