Гэту кнігу склалі старонкі ўспамінаў Серафіма Андраюка, надрукаваныя ў часопісе “Тэрмапілы” ў 2013–2016 гадах. Выдатны беларускі літаратуразнаўца Серафім Андраюк народжаны ў1933 годзе ў вёсцы Грэдэлі каля Бельска, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады. Кніга ўяўляе сабой вялікую цікавасць не
толькі для творчай інтэлігенцыі Беларусі, але, мабыць, найперш – для беларусаў Польшчы. У ёй адлюстравана тутэйшая наша нацыянальная гісторыя – з яе драматычнымі сацыяльна-гра-мадскімі і палітычнымі падзеямі і, вядома, з жыццёвым шляхам самога Серафіма Андраюка, у біяграфіі якога ўвасабляюцца
пэўныя гістарычныя заканамернасці ды метафізіка чалавечага лёсу.
Скачать книгу «Старонкі на захадзе сонца» Серафім Андраюк
Чтобы оставить свою оценку и/или комментарий, Вам нужно войти под своей учетной записью или зарегистрироваться