Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу. Перад даследчыкамі паступова адкрываюцца ўсё новыя і новыя крыніцы пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі. Анатоль Бензярук паставіў за мэту ўзнавіць генеалогію старажытнага роду Касцюшкаў-Сяхновічаў....
Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.