У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў. Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі – дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі – прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на...
У зборнік «Проста фантастыка» уключаны апавяданні, напісаныя Уладзімірам Садоўскім у перыяд 2008–2018 гадоў. Скразная тэма зборніка – фантастыка ва ўсіх яе праявах: ад касмічных палётаў да альтэрнатыўных сусветаў. Нон-фікшэну тут не месца!
Тэксты падаюцца ў аўтарскай рэдакцыі.