Скандальная і таямнічая аповесьць, якая ўскалыхнула літаратурны і культурны сьвет на пачатаку 2000-х гадоў. Выдадзеная ў перакладзе на беларускую мову ў беластоцкім “Czasopisie” – аповесьць спарадзіла цэлую хвалю крытыкі, мітаў і выклікала бурную дыскусію. Аповесць дзяўчыны, якая патрапіўшы ў Менск, апісвае прыватнае жыцьцё, не хаваючы падрабязнасьцяў за сарамлівым фігавым лістком, але пры гэтым і спрабуе паказаць жыцьцё “багемнага” Менску, без заслоны і купюраў. Хто аўтар аповесьці, ці тая...