У цэнтры аповесцей — сучасная беларуская вёска з яе складанымі, часта супярэчлівымі сацыяльна-эканамічнымі працэсамі. Праблемы духоўнай спадчыны, сялянскай душы, чалавечай дабрыні і гонару, вечныя і невычэрпныя тэмы жыцця і смерці, кахання і абавязку даследуюцца ў гэтых вострасюжэтных, часам палемічных творах.
Валянцін Блакіт вядомы беларускаму і ўсесаюзнаму чытачу як аўтар вострасацыяльных твораў на сучасную тэматыку.
Аповесць "Вырай" - твор пра адказнасць чалавека перад мінулым, сучасным і будучым. Хто ты ёсць, чаго прыйшоў на гэтую зямлю: пасадзіць дрэўца ці спілаваць дрэва, пасаджанае продкамі, - такі асноўны лейтматыў і пафас аповесці.