У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны...
У кнігу ўвайшлі прыпавесці вядомай трылогіі «Удог», якія адлюстроўваюць праявы ментальнасці айчыннага грамадства, экзістэнцыйныя варункі яго культурна-этнічных трансфармацый на пераломных гістарычных этапах; апавяданні – мастацкая інтэрпрэтацыя досведу пісьменніка ад назіранняў і роздуму над жыццёвымі з’явамі і калізіямі дзён прамінулых і дня сённяшняга; эсэ – вынік сузірання і філасофскага аналізу.