Апавяданні, якія праліваюць святло на нязнае і неасветленае ў афіцыйных смі жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Назва “Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту” дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трамплінаў на верблюдах і гуляе ў падводны...
“План Бабарозы” — гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.