Кнігу склалі апавяданні і вершы аўтаркі, у тым ліку творы з цыклаў “Кім быць”, “Уклясыкі”, “Без атраманту”, “Трыпціх” ды іншыя. Ілюстрацыі да кнігі зрабіла мастачка Наталля Зямчонак (Гарачая). Электронная версія кнігі ўтрымлівае на два тэксты больш, чым папяровая, але менш малюнкаў.
Сённяшні свет – маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць – гэта ілюзія. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе аўтарка апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Змененыя толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць сабе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую...