Мастацтвазнаўца, па сутнасці, – інтэрпрэтатар, “перакладчык” твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі. Каб зразумець, наколькі Мікалаю Паграноўскаму тое ўдалося, трэба, як мінімум, прачытаць гэтую кнігу. Ніколі ён не дазваляў сабе такіх вольнасцяў, як “замураваць” мастака ў якім-небудзь шэрагу аўтараў, а тым больш пазначыць ягоны рост паводле ранжыру: гэта лепей...