Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі — абсалютна новай з’явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год — час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, — магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.
Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка. У рамане «Любіць ноч — права пацукоў» галоўны герой такі разбірае нетрывалыя цагліны са сцяны камеры і вяртаецца ў жыццё, каб уратаваць, адпомсціць, наўпрост жыць далей — калі канешне застанецца жывы… Твор пра нас — пра Беларусь такую, якая яна ёсць....
Аповесць «Брамнік заўжды самотны» распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт.