“Фірма” — першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам — Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў — горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя,...
Зборнік “Мясцовая гравітацыя”. Жыццё пульсуе ў ім усімі колерамі вясёлкі. Тут, як і ў папярэднім зборніку (“Фірма”), пісьменнік застаецца верным сваім прынцыпам рэалізму ў адлюстраванні жыцця павятовага горада. Не змушаючы сябе, не заганяючы свой талент мастака ў пэўныя рамкі, Міхась Андрасюк не смакуе з цнатлівасцю інтымнае жыццё герояў, а спачувае ім, саграваючы сваім сэрцам. Ачалавечаная любоўю да простых людзей, яго праўда не коле ў вочы, а падтрымлівае і дапамагае. Але гэта зусім не...
У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс — “аповесць”, які сам Міхась спачатку абвяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітывізм, маю на ўвазе не майстэрства пісьменніка, толькі думкі,...