Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.
У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар.