Выбраўшыся з эльфійскай даліны, у многіх мілях ад Апош-няга Прытулку, яны доўгімі днямі ўсё падымаліся і падымаліся ўгору. Цяжкі быў іхны шлях і недарэчны, пакручасты, маркотны і доўгі. Цяпер яны маглі паглядзець на зямлю, якую пакінулі за сабою ўнізе. Далёка, далёка на Захадзе, у блакітнай смузе ляжала — Більба ведаў — яго ўласная краіна, краіна спакойнага жыцця і бяспекі, дзе была і яго маленькая, утульная нара. Ён здрыга-нуўся. Вакол стаяў ужо люты холад, пранізлівы вецер свістаў у скалах. Час ад часу зверху па схілах ляцелі камяні, вытапленыя са снегу паўднёвым сонцам, і праносіліся міма (што было дарэчы), ці над галовамі (што непакоіла). Начамі было няўтульна і халодна, яны не адважваліся спяваць і размаўляць уголас, бо рэха разносілася нейкае дзіўнае і страшнаватае, і нават цішыню неяк не хацелася парушаць, быццам яна сама супраціўлялася. Толькі вецер завые, вада працвірчыць ці камень трэсне.

«Унізе лета разгараецца, — думаў Більба, — стажкі робяць, пікнікі ладзяць. Потым пачнуць хадзіць у чарніцы, збіраць ураджай — з нашай хуткасцю, дык яшчэ і да таго, як пачнем спускацца з іншага боку». Астатнія думалі нешта падобнае. Элранду яны казалі «да пабачэння» летняй раніцою, і весела гута-рылі пра горы і перавалы, пра хуткую прабежку праз землі за гарамі. Марылі, што дасягнуць таемных дзвярэй у Самотнай

Гары, напэўна, самым першым восеньскім месяцам. «I, магчыма, гэта і будзе Д'юрынаў Дзень», — разважалі яны. Толькі Гэндальф хістаў галавой ды не казаў нічога. Гномы гэтым шляхам не падарожнічалі ўжо доўгія гады, а Гэндальф бываў тут і ведаў, якія небяспека і зло выраслі і блукаюць па Дзіказем'і з таго часу, як цмокі сагналі людзей з зямлі і гобліны паціху распаўсюдзіліся пасля бітвы з гномамі ў шахтах Морыі. Нават добрыя планы шчырых сяброў (накшталт Элранда) і мудрых чараўнікоў (накшталт Гэндальфа) не заўсёды здзяйсняюцца, калі вы ў небяспечньш падарожжы на краі Дзіказем'я, і Гэндальф быў дастаткова мудры, каб гэта зразумець.

Ён ведаў, што можа здарыцца нечаканае, і наўрад ці спа-дзяваўся, што атрымаецца перайсці гэтыя велізарныя, высачэз-ныя горы з непрыступнымі пікамі і далінамі, непадуладнымі нікому без непрыемных прыгодаў. I не атрымалася. Усё было добра, пакуль не трапілі ў навальніцу — не проста навальніцу, а, здаецца, нейкую шалёную навалу маланак. Вы ведаеце, якой жахлівай можа быць вялікая бура на раўніне каля ракі, асабліва калі сутыкаюцца дзве варожыя навальніцы і б'юць маланкамі адна ў адну, але значна горшыя ды жахлівейшыя грымоты і маланкі ўначы ў гарах, калі сутыкаюцца навальніцы з Захаду і Ўсходу. Маланкі б'юць у горныя пікі, дрыжаць скалы, і грукат перуноў расколвае паветра, коціцца, трасучы ўсё навокал, у кожную пячору і яміну, і цемра напаўняецца аглушальным шумам і раптоўным, асляпляльным святлом.



Більба ніколі не бачыў такога, і ўявіць сабе не мог. Кампанія спынілася на ноч высока у горнай цясніне, з вусцішнай прорвай у пранізлівую цемру зусім побач. Яны прытуліліся пад навіслай скалой, і хобіт ляжаў пад ёй, загарнуўшыся ў коўдру, і дрыжэў ад галавы да пятак. Калі ён вызірнуў вонкі, то ўбачыў, як на другім баку даліны горныя веліканы дзеля забавы шпурляюць адзін у аднаго велізарныя камяні, ловяць і кідаюць зноў; і як камяні ляцяць у цемру і з храскам падаюць сярод дрэваў далёка ўнізе ці з грукатам расколваюцца на часткі. Потым ураганны вецер прынёс дождж і матляў яго, і нёс з усіх напрамкаў адразу, так што навіслая скала зусім сяброў не абараняла. Хутка ўся кампанія вымакла да ніткі, і поні іх стаялі, апусціўшы галовы і ўціснуўшы хвасты паміж ног, а некаторыя іржалі, напалохаў-шыся. Можна было чуць, як веліканы рагочуць і перагукаюцца адзін з адным.

— Няладна гэтак! — сказаў Торын. — Нават калі нас не знясе ветрам, не ўтопіць і не заб'е маланкай, які-небудзь велікан яшчэ чаго падхопіць нас ды падкіне нібы мяч да нябёсаў.

— Ну, калі ты ведаеш лепшае месца, калі ласка, вядзі нас! — сказаў Гэндальф, які адчуваў сябе надта змрочна і зусім не быў задаволены суседствам веліканаў.

У рэшце рэшт, паслалі Філі і Кілі пашукаць лепшае сховішча. Зрок яны мелі добры і, як маладзейшыя сярод гномаў (дзесьці гадоў на пяцьдзесят), падобную працу звычайна і выконвалі — зразумела, калі было ясна, што пасылаць Більба абсалютна ніякай карысці няма. Калі шукаеш дастаткова пільна, звычайна што-небудзь знаходзіш. Праўда, часам зусім не тое, што шукаеш. Так яно сталася і гэтым разам.

Хутка Філі і Кілі прыпаўзлі назад, трымаючыся за скалу, каб ветрам не знесла.

— Мы знайшлі сухую пячору, — паведамілі яны, — не-падалёк, за наступным паваротам, там і поні змесцяцца.

— Вы добра яе даследавалі? — спытаў чараўнік, які ведаў, што пячоры высока ў гарах зрэдку застаюцца незанятыя.

— Так, так! — сказалі яны, хоць кожны ведаў, што ў пячоры тыя доўга не прабылі, надта ўжо хутка вярнуліся. — Яна не такая ўжо вялікая, і глыбока не заходзіць.

Такая ў пячорах недарэчнасць — невядома, як доўга яны цягнуцца, і куды, у рэшце рэшт, вядуць, і што чакае ўсярэдзіне. Але ж навіны, якія прынеслі Філі і Кілі, здаваліся досыць добрымі. Так што ўсе ўсхапіліся і падрыхтаваліся ісці. Вецер завываў, грукаталі грымоты, і таму ісці было цяжка. Аднак жа недалёка — хутка яны падышлі да вялікай скалы, у якую сцеж-ка ўпіралася. Калі скалу абысці, з боку можна было бачыць нізкі ўваход — якраз дастатковы, каб так-сяк уціснуць туды поні, калі зняць з іх пакункі, скрыні і сёдлы. У пячоры нават прыемна было чуць вецер і дождж — якія засталіся звонку, і адчуваць сябе ў бяспецы ад веліканаў і іх камянёў. Але чараўнік рызыкаваць не жадаў. Ён запаліў чароўны агеньчык на посаху — памятаеце, як у той далёкі-далёкі дзень у Більбавай сталоўні, — і пры яго святле даследаваў пячору з пачатку да самага канца.

Пячора аказалася не надта доўгая, не надта вялікая, але ж дзіўнаватая. Мела сухую падлогу і ўтульныя нішы па сценах. У адным месцы была прастора для поні, яны стаялі там (надта задаволеныя зменамі) з пысамі ў торбах з аўсом, і ад іх валіла пара. Ойн з Глойнам захацелі запаліць вогнішча, каб прасушыць вопратку, але Гэндальф і чуць пра гэта не жадаў. Так што давялося разаслаць рэчы на падлозе і дастаць сухое адзенне з багажу. Потым яны разаслалі коўдры, уладкаваліся ўтульней, дасталі люлькі і пачалі сабе выдзімаць дымныя кольцы, якія Гэндальф рабіў рознакаляровымі і прымушаў дзеля забавы скакаць пад столлю. Нашы падарожнікі размаўлялі і спрачаліся, хутка забы-ліся на навальніцу і распавядалі адзін адному, што зробяць са сваёй часткай скарбаў (зразумела, калі здабудуць іх — што зараз не здавалася такім ужо немагчымым), і адзін за адным пазасыналі. Вось так, апошні раз яны скарысталі свае люлькі, скрыні, пакункі, інструменты, сваіх поні ды іншае, узятае з сабою.

Сталася гэтай ноччу, што не дарма ўзялі яны з сабою малень-кага Більба. Чамусьці доўгі час ён не мог заснуць, і калі, нарэшце, здолеў, убачыў вельмі непрыемныя сны. Прысніў ён, што шчыліна ў задняй сцяне пячоры робіцца ўсё большай і большай, адчыняецца ўсё шырэй і шырэй. Ён вельмі напалохаўся, але ж не мог закрычаць ці варухнуцца — проста ляжаў ды глядзеў. Потым ён прысніў, што паддога апускаецца, і ён пачынае слізгаць, а потым падае — уніз, уніз, невядома куды, у цемру.