У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу.
Сатырычная камедыя «Амністыя» можа служыць нядрэннай ілюстрацыяй маральнага стану грамадства 1970-х гадоў. Канфлікт у п’есе разгортваецца паміж малапрыемным п’яніцай-хуліганам і адміністрацыяй прадпрыемства. Дабро ў такіх абставінах не змагаецца са злом адкрыта, а ператвараецца ў абыякавасць і маральнае прыстасаванства.