Реклама полностью отключится, после прочтения нескольких страниц!
Пасля знікнення Якаба з герцагавага палаца там узняўся вялікі пярэпалах. Калі на наступны дзень герцаг хацеў выканаць сваю клятву і загадаць адсекчы галаву карліку за тое, што той не знайшоў травы, малы знік. Князь жа сцвярджаў, што герцаг таемна дапамог яму ўцячы, каб не страціць свайго найлепшага кухара, і абвінавачваў яго ў вераломнасці. З гэтай прычыны паміж двума князямі ўспыхнула вялікая вайна, якая ў гісторыі стала добра вядомая як “травяная вайна”. Адбылося некалькі бітваў, але нарэшце быў заключаны мір, і гэты мір называюць “паштэтны мір”, таму што на ўрачыстасці прымірэння кухарам князя быў прыгатаваны сюзерэн, кароль паштэтаў, які сваім смакам вельмі дагадзіў пану герцагу.