Жывуць вакол нас людзі. Розныя. Кожны мае сваю адметнасць. У кожнага свой характар. Адзін сур’ёзны і вельмі ўрачысты, другі – балагур, а часам і вар’ят. Аб’ядноўвае іх адзін горад, або супольная праца, або род заняццяў (напрыклад, мастацтва), або і проста неба над галавой. Яны сустракаюцца намерана і выпадкова. Часам іх шляхі надоўга сплятаюцца, каб пасля нечакана разыйсціся ў розныя бакі. Адным словам – жыццё. Менавіта такое жыццё і з’яўляецца тэмай апавяданняў Адама Глёбуса, сабраных пад адной вокладкай. Тут мастакі і пісьменнікі, тут элементы штодзённага жыцця, тут тое, на што звяртаем увагу, але стараемся не афішаваць, бо не надта тое “прыстойна” глядзіцца. Напісанае Глёбусам – нешта звычайнае, штодзённае, апісанае без прыўкрас, а часам наадварот падкрэсленае, але падкрэслены не пазітыў, а хібы, залежнасці, адмоўнасці. (Н.Г.)
Скачать книгу «Браслаўская стыгмата» Адам Глобус
Чтобы оставить свою оценку и/или комментарий, Вам нужно войти под своей учетной записью или зарегистрироваться