На першы погляд, “Мінакі” – гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх законах жанру. Аднак дзве сюжэтныя лініі, якія рана ці позна мусяць перасекчыся і раскрыць галоўную ідэю твора, чамусьці запаволеныя. Героі ў гэтым не зацікаўленыя. Яны маладыя і асцярожныя, яны ведаюць сабе кошт і на дробязі не разменьваюцца. Кожны жыве сваім жыццём і верыць, што робіць гэта самым належным чынам, кожны асуджае і ненавідзіць. “Мінакі” маглі б быць выдатным узорам разважання на тэму таго, што ёсць “добра”, а што “кепска”, калі б не аўтар. Падаецца, Талстоў увогуле не вагаецца. Ён выдаляе гэтую дуальнасць як нешта непрыгожае і брыдкае, а на яе месца ўпэўнена ставіць вялікі пытальнік.
Складаецца ўражанне, што аўтар і шкадуе сваіх герояў, і любіць іх, але вось дапамагчы ім ніяк не можа, пакідае іх самнасам са сваімі праблемамі на халодных гарадскіх вуліцах, аддае на міласць чытачу, разлічвае на ягонае сумленне.
Чтобы оставить свою оценку и/или комментарий, Вам нужно войти под своей учетной записью или зарегистрироваться